Фота president.gov.by |
Беларусь будзе ствараць для кітайскіх інвестараў самыя спрыяльныя ўмовы. Пра гэта, як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня на сустрэчы са старшынёй Народнага банка Кітая Чжоу Сяочуанем.
«Мы апошнім часам адчулі сур’ёзную цікавасць з боку кітайскіх інвестараў да беларускай эканомікі. Тым інвестарам, якія прыходзяць у Беларусь з КНР, мы не створым ніякіх праблем. Мы вітаем кітайскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку», — сказаў А.Лукашэнка. Прэзідэнт пацвердзіў, што Беларусь выканае абяцанні, дадзеныя падчас яго візіту ў КНР: быць сапраўднай апорай Кітая ў Еўропе.
А.Лукашэнка таксама зазначыў, што актывы ў кітайскіх юанях уключаюцца ў склад міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.