Баевікі з артылерыі абстралялі ўкраінскі блакпост паблізу Валнавахі і трапілі ў пасажырскі аўтобус. У выніку 10 чалавек загінулі, 13 атрымалі раненні.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў начальнік Данецкага абласнога ўпраўлення МУС Украіны Вячаслаў Аброськін.

«З боку Дакучаеўска нанесены артылерыйскі ўдар баевікамі па блакпосце ўкраінскіх праваахоўнікаў у раёне Валнавахі.

Прамое пападанне ў пасажырскі рэйсавы аўтобус. Па стане на зараз 10 чалавек загінуўшых, 13 параненых. Інфармацыя ўдакладняецца», — напісаў Аброськін.

Тэрарысты прызналі факт абстрэлу ўкраінскага блокпаста. Сепаратысцкі сайт заявіў, што апалчэнцы «накрылі блокпост пад Валнавахай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?