Новым генеральным дырэктарам футбольнага клуба «Дынама-Мінск» прызначаны Алім Селімаў, які змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Паўлюковіча. Такое рашэнне было прынята на сходзе акцыянераў мінскага «Дынама».

Алім Селімаў двойчы станавіўся чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе (2005, 2011), быў удзельнікам Алімпійскіх гульняў, у 2011 годзе прызнаны лепшым спартсменам Беларусі, а ў 2012 годзе стаў заслужаным майстрам спорту. 26 студзеня яму споўніцца 32 гады.

Тым часам у складзе срэбных прызёраў чэмпіянату Беларусі-2014 адбыліся перамены. У прыватнасці, дынамаўскі клуб пакінулі абаронцы Дзмітрый Молаш, Андрэй Залескі, паўабаронцы Слабадан Сімавіч (перайшоў у «Слован», Браціслава, Славакія), Эрнан Фігерэда («Дэпортэс Толіма», Калумбія), нападаючы Джа Джэджэ («Хіберніян», Эдынбург, Шатландыя ), выстаўлены на трансфер форвард Адама Дыямандэ.

Былы галоўны трэнер дынамаўцаў Уладзімір Журавель неўзабаве можа ўвайсці ў трэнерскі штаб лідара чэмпіянату Малдовы кішынёўскай «Дачыі», якую будзе трэніраваць яшчэ адзін беларускі спецыяліст Алег Кубараў, да гэтага ўзначальваў кішынёўскі клуб «Зімбру».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?