Прэзідэнт Клуба вясёлых і знаходлівых (КВЗ) Аляксандр Маслякоў заявіў, што фестываль «Голосящий КиВиН», які традыцыйна праходзіў у латвійскай Юрмале, у 2015 годзе адбудзецца ў Расіі.

1tv.ru

1tv.ru

«Не ўсе каманды могуць прыязджаць за мяжу з тых, каго мы хацелі б бачыць, гэта ўсё ж такі замежжа. У Расіі больш спакойна, зручна і зразумела. У гэтым годзе вырашылі паспрабаваць усё гэта правесці ў Расіі», — сказаў прэзідэнт КВЗ у тэлеінтэрв'ю каналу «Расія-24»

Дзе менавіта будзе праходзіць «КиВиН», пакуль не паведамляецца.

«Пытанне аб месцы правядзення фестываля «КВЗ» ў 2015 годзе адкладзеная да пачатку лютага», — прыводзіць латвійскі партал DELFI словы афіцыйнага прадстаўніка Маслякова ў Латвіі Уладзіміра Нікішына.

Арганізатары фестывалю КВЗ і гумарыстычнага шоу «Юрмаліна» афіцыйна апавясцілі аб адмове ад рэзервавання канцэртнай залы «Дзінтары».

Напярэдадні губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў заявіў, што «вядуцца перамовы» аб пераездзе музычнага фестывалю «Новая хваля» з Юрмалы ў Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?