13-ю перамогу ў 14 матчах чэмпіянату КХЛ атрымала мінскае «Дынама».

13 студзеня на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча выйграла ў дынамаўцаў Масквы па булітах — 3:2 (1:0, 0:0, 1:2, буліты — 2:0).

Пасля 44 гульняў беларуская каманда з 81 ачком займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе дома: 15 студзеня — з яраслаўскім «Лакаматывам», 17-га — з падольскім «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?