Шэнгенская зона

Вацлаў Гавал, Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі заклікалі зьменшыць цану шэнгенскай візы для грамадзянаў Беларусі з 60 да 35 эўра. У польска‑чэскім звароце гаворыцца, што свабода перасячэньня мяжы дапаможа беларусам у дэмакратызацыі краіны.

Палітыкі падкрэсьлілі, што Эўразьвяз з аднаго боку дэкляруе падтрымку беларускай грамадзкасьці ў яе дэмакратычных памкненьнях, а з другога ўскладняе беларусам свабоднае перамяшчэньне па Эўропе.

Вацлаў Гавал, Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі зазначылі, што на пачатку 90‑х гадоў палёгкі ў перасячэньні межаў дапамаглі Польшчы, Чэхіі й Вугоршчыне правесьці станоўчыя перамены.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0