Брэд Піт, Крыстыян Бэйл і Раян Гослінг. Фота: Variety / Getty Images
Кніга-бестсэлер журналіста Майкла Льюіса (The New York Times, Vanity Fair, Slate, Bloomberg) «Вялікая гульня на паразу: Таемныя спружыны фінансавай катастрофы» выйшла ў 2010 годзе і ўвайшла ў спісы лепшых кніг года па версіях The Economist, Bloomberg і Amazon.
У кнізе аўтар распавядае пра фінансавы крызіс у ЗША 2007 года, які выклікаў хвалю крызісаў па ўсім свеце ў 2008-2009 гадах. Адной з ключавых прычын амерыканскага крызісу сталі нявыплаты па іпатэчных крэдытах з высокім узроўнем рызыку (доля такіх крэдытаў да 2006 года вырасла са звычайных 8% да 20%). Да Беларусі сусветны крызіс дабраўся ў 2011 годзе, калі нацыянальная валюта дэвальвавалася на 270%.
Даты пачатку здымак і выхаду на экраны пакуль не называюцца.
Сцэнарыстам экранізацыі пад назвай «Вялікая гульня на паразу» стане Адам Маккей, вядомы па фільмах «Вольныя браты», «Копы ў глыбокім запасе» і будучым супергеройскім баевіку «Чалавек-мураш». Студыя Plan B вядомая сур’ёзнымі драмамі накшталт «Дзённіка памяці» і «Толькі Бог даруе».
Галоўныя ролі ў фільме выканаюць славутыя Брэд Піт і Крыстыян Бэйл, кампанію ім складзе меней «зорны», але не меней запатрабаваны Раян Гослінг, які атрымаў папулярнасць пасля фільма «Драйв».





