Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не паедзе на адзначэнне 70-годдзя вызвалення нацысцкага лагера смерці Асвенцім, паведаміла прэс-служба Крамля ў аўторак.

Лагер, у якім, згодна з існуючымі цяпер ацэнкамі, загінулі 1,1 млн чалавек, пераважна габрэяў, быў вызвалены 27 студзеня 1945 году. З 2005 года на гэты дзень ААН прызначыла Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

Сумна вядомая брама лагеря Аўшвіц-Біркенаў «Праца робіць вольным».

Сумна вядомая брама лагеря Аўшвіц-Біркенаў «Праца робіць вольным».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў у эфіры радыё «Эхо Москвы», што прэзідэнт не атрымліваў запрашэння, а таксама не мае часу, каб паехаць.

У той жа час арганізатары цырымоніі — Музей Асвенціма і Міжнарожная Рада Асвенціма — паведамілі агенцтву Associated Press, што яны ўвогуле нікому не рассылаюць запрашэнні, аднак дзяржавы, якія фінансуюць музей, атрымлівалі запыты, ці будуць прысутнічаць іх прадстаўнікі.

Цяпер сайт Музея паведамляе, што на цырымоніі ў будуць каралі Бельгіі і Нідэрландаў, прэзідэнты Аўстрыі, Харватыі, Кіпра, Францыі, Нямеччыны, Мальты, Польшчы, Славеніі, Швейцарыі. Пра прысутнасць якога-кольвек прадстаўніка Беларусі не згадваецца.

Пуцін прыязджаў на адзначэнне 60-й гадавіны Асвенціма, і ягоная адсутнасць у гэтым годзе, верагодна, адлюстроўвае незадаволенасць Расіі палітыкай заходніх краін у сувязі з канфліктам ва Украіне.

Таксама сітуацыя можа будзе выкарыстаная для прапаганды — расійскаму насельніцтву распавядуць, што Захад не цэніць удзел СССР і расійскага народа ў Другой сусветнай вайне, тым больш, што Асвенцім вызвалілі як раз савецкія войскі.

Польшча, на тэрыторыі якой знаходзіцца Асвенцім, з'яўляецца адным з найбольш рашучых крытыкаў агрэсіі Расіі супраць Украіны, а таксама дапамагае ўкраінскім войскам медыцынскім і нелетальным рыштункам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?