Праект #STANGER2015 зладзілі музыкі з гуртоў «Grace The Skies» і «Adust». З дазволу праваўладальнікаў яны выканалі ўсе песні альбому «St. Anger» 2003 года на «звычайны» манер Metallica.

«Запісаны ў «турбулентны» час гісторыі гурта, альбом заўсёды выклікаў спрэчкі. Некаторых старых фанатаў спужалі паніжаны лад гітар і сыры прадакшн», – тлумачаць музыкі ў апісанні да відэа. Паводле іх слоў, іншых (у тым ліку выканаўцаў кавэраў) запіс захапіў.

Апошні на сёння і не меней спрэчны альбом Metallica музыкі называюць выдатным.

Альбом «St. Anger» быў скарочаны на 15 хвілін, але ўтрымлівае кожнае слова і кожны рыф арыгіналу. Аўтары не дадалі ніводнага сола, бо хацелі захаваць песні цалкам, адно «прывесці ў парадак» спрэчны запіс.

У каментарах назіраецца адно пазітыўная рэакцыя на запіс. «Калі б альбом гучаў так першапачаткова, ён лёгка ўвайшоў бы ў топ-3 альбомаў Metallica», – піша адзін з каментатараў. «Вы вярнулі справядлівасць з гэтым альбомам, з якім так жорстка абышліся», – піша іншы.

Гурт не шукае прыбытку з запісу і не спрабуе любым чынам прадаваць альбом. Адзіны спосаб яго пачуць – праслухаць запіс на Youtube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?