Тэрарысты арганізацыі «Ісламская дзяржава» і тэрарысты на Данбасе носяць аднолькавую ваенную форму.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook  піша журналіст і дэпутат Сяргей Лешчанка.

У пацверджанне Лешчанка апублікаваў фатаграфіі, дзе паказаныя тэрарысты Данбаса і арганізацыі «Ісламская дзяржава». На фотаздымках можна ўбачыць, што форма на іх практычна аднолькавая.

«Напэўна, атаварваліся ў адным і тым жа «ваенторгу», — каментуе фатаграфію Лешчанка.

Характэрна, што ў аднолькавую форму апранутыя і так званыя «казакі» і чачэнскія найміты, якія ваююць на Данбасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?