Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў студзеня 15 днём жалобы па ўсіх загінулых у Данбасе, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Я прыняў рашэнне абвясціць 15 студзеня днём жалобы па ўсіх загінулых, і ў першую чаргу па мірных жыхарах, якія загінулі на блокпосце пад Валнавахай», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы на сустрэчы з кіраўнікамі абласных адміністрацый.

Пасажырскі аўтобус на блокпосце пад Валнавахай ў Данецкай вобласці быў абстраляны баевікамі. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 18 былі параненыя. 

Паводле апошніх дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту ва Украіне сталі больш за 4,7 тыс. мірных жыхароў, больш за 10 тыс. былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?