Перад Новым годам ён перанёс інсульт, да якога дадалася пнеўманія.

Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк жыў у вёсцы Стойлы на Пружаншчыне. Быў адзіным жыхаром у вёсцы. Яму было 82.

Ён займаўся разьбой па дрэве, чым і праславіўся. Выразаў цэлыя кампазіцыі. Найбольш былі прысвечаны сялянскаму побыту. Але сярод фігурак былі чыноўнікі і кіраўнік дзяржавы. Свае фігуркі майстар суправаджаў сатырычнымі подпісамі.

Творчасці Мікалая Тарасюка прысвечана некалькі альбомаў. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне». Яго творы вядомыя як у Беларусі, так і за мяжой.

Адпяванне Мікалая Тарасюка адбудзецца 16 студзеня ў 11.30 у Мікалаеўскай царкве на хутары Вяжное Пружанскага раёна. Там на могілках ён і будзе пахаваны побач з магілай сваёй жонкі.

Глядзіце таксама: Беларуская глыбіня. Драўляны народ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру