У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па пошуку без вестак зніклай жыхаркі Віцебска 1982 года нараджэння супрацоўнікамі крымінальнага вышуку была атрымана інфармацыя аб тым, што яна стала ахвярай злачынства.

Як паведамляюць УСК па Віцебскай вобласці і УУС Віцебскага аблвыканкама, у ходзе праверкі гэтай інфармацыі было ўстаноўлена, што двое раней судзімых за ўчыненне маёмасных злачынстваў жыхароў Віцебска 1982 і 1989 гадоў нараджэння ўчынілі забойства жанчыны ў вёсцы Аляксандрава Бешанковіцкага раёна, пасля чаго труп расчлянілі і закапалі на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка. 

Падазроныя затрыманы. 

Па гэтым факце следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці распачата справа па п. 6 і 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю групай асоб). 

Пры аглядзе месца здарэння следчымі былі знойдзены астанкі загінулай. Па канфіскаваных з месца здарэння рэчавых доказах спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз даручана правядзенне шэрагу даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынскай, медыка-крыміналістычнай і судова-генетычнай экспертызы. 

Затрыманыя асобы дапытаны ў якасці падазроных. Яны прызналіся ва ўчыненым. 

Следчыя працягваюць працу па аднаўленні карціны здарэння: сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі праводзяць вобыскі, дапытваюць жыхароў вёскі, прымаюць меры для вышуку прылады ўчынення злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?