Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных Сілах. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведныя ўказы ён падпісаў 15 студзеня.

Кіраўнік дзяржавы назначыў палкоўніка Андрэя Гурцэвіча начальнікам факультэта Генеральнага штаба — намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. 

Таксама ён назначыў генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. 

Генерал-маёр Валерый Гнілазуб назначаны начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, ён вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.

Палкоўнік Ігар Кароль назначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?