Прыкладна а 19:10 недалёка ад Траецкага прадмесьця міліцыянтамі быў затрыманы актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык. Па інфармацыі ягонай маці Галіны Васільеўны, Вячаслава абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Цяпер яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы.
Сіўчык актыўна дапамагаў прадпрымальнікам у арганізацыі заўтрашняй акцыі на Кастрычнікай плошчы.