Калегія прысяжных не змагла вынесьці прысуд у справе забойства старшага упаўнаважанага па асабліва важных справах з УУС Бранскай вобласьці Віктара Канавалава.

Забойства было ўчынена ў лютым 2005‑га ў Клінцах . У машыне міліцыянта пад сядзеньнем кіроўцы спрацавала выбуховае прыстасаваньне. Ва ўчыненьні злачынства абвінавачваюцца два студэнты Гомельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, грамядзяне Беларусі. Першае слуханьне справы пачалося ў студзені 2006 году, у лістападзе калегія прысяжных вынесла вэрдыкт — вінаватыя па ўсіх пунктах абвінавачаньня.

Празь некалькі дзён судзьдзя вынес прысуд, па якім адзін з абвінавачаных атрымаў пажыцьцёвы тэрмін зьняволеньня. Прысуд быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе РФ і адменены з‑за працэсуальных парушэньняў.

Новая калегія прысяжных, сфармаваная ў ліпені 2007 году, мусіла была вынесьці вэрдыкт 27 сьнежня 2007‑га, але па хадайніцтве пракуратуры была распушчана. Цяпер мае быць новае, трэцяе, фармаваньне калегіі прысяжных і новы разгляд справы.

Паводле БРЯНСК.RU

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0