Скандальна вядомы дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў накіраваў зварот прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву з просьбай ініцыяваць працэс вяртання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на здымкі фільма «Левіяфан».

izvestia.ru

izvestia.ru

На думку дэпутата, кінастужка уяўляе сабой набор русафобскіх стэрэатыпаў, накіраваных на стварэнне негатыўнага вобраза расійскага грамадства і дзяржавы.

«Рэжысёр адлюстраваў расійскую рэчаіснасць у самых чорных танах, стварыў атмасферу глыбокага духоўнага крызісу, сказіў рэальнасць да фантасмагарычнай раблезіянскай карыкатуры. Сумна, што такія карціны, як «Левіяфан», здымаюцца на грошы падаткаплацельшчыкаў, якія чакаюць ад кінамайстроў зусім іншых твораў і кінакарцін», — гаворыцца ў пасланні Мілонава.

Дэпутат падкрэсліў, што Андрэй Звягінцаў дэ-факта здзейсніў ідэалагічную дыверсію супраць сваёй Радзімы.

За тры тыдні да выхаду ў расійскі пракат фільма Андрэя Звягінцава «Левіяфан», які ўжо атрымаў «Залаты глобус» і стаў намінантам на прэмію «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове, праваслаўныя актывісты звярнуліся да міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага з просьбай забараніць распаўсюджванне карціны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?