Дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў у Фэйсбуку паведаміў аб тым, што з данецкага аэрапорта вывозяць параненых і загінулых.
Сілавікам атрымалася «прабіць» калідор для эвакуацыі. Ужо з аэрапорта Данецка вывезлі 23 параненых і 3 загінулых салдат.
Бірукоў паведаміў пра сітуацыю ў аэрапорце. Абстаноўка трохі супакоілася, хоць па-ранейшаму ўкраінскіх кібаргаў абстрэльваюць з артылерыі з абодвух бакоў. Зона кантролю вакол паветраных варот Данецка пашыраецца, але ў байцоў праблемы з сувяззю.