Украіна не аддасць нi кавалка сваёй зямлі і верне акупаваныя баевікамі тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на Майдане Незалежнасці.

«Мы не аддамо нi кавалка ўкраінскай зямлі! Мы вернем Данбас! Мы адродзім на Данбасе ўкраінства!.. Мы пераможам, ва Украіне будзе мір. Захопнікаў будзе выгнаны з украінскай тэрыторыі», - адзначыў Парашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяпер Украіна адзіная як ніколі.

Пасля выступлення прэзідэнта палітыкі і духавенства, а таксама актывісты ўсклалі кветкі і запалілі лампады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?