EPA

EPA

У прэс-цэнтры АТА паведамілі, што ўкраінскае камандаванне правяло «масіраваную аперацыю», каб перадаць байцам неабходны рыштунак і боепрыпасы.

У выніку аперацыі ўдалося амаль цалкам «зачысціць тэрыторыю аэрапорта», заявіў прэс-сакратар АТА Андрэй Лысенка.

«Было прынята рашэнне аб масіраванай аперацыі, якая ўвянчалася поспехам. Як вы бачылі ўчора, нашым удалося амаль цалкам зачысціць тэрыторыю аэрапорта», - сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што такія дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў не парушаюць Мінскія пагадненні, бо яны «прытрымліваюцца рэжыму спынення агню» і адкрываюць агонь «толькі ў адказ і па месцах.., адкуль баевікі атакуюць нашы сілы».

У той жа час Лысенка адзначыў, што ўкраінскія войскі гатовыя спыніць агонь «прама зараз, калі не будзе правакацыйных абстрэлаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?