Ад дома ў Вуглягорску нічога не засталося, facebook.com/Vyacheslav.Abroskin

Ад дома ў Вуглягорску нічога не засталося, facebook.com/Vyacheslav.Abroskin

Таня Чарнабай знаходзіцца ў цяжкім стане: у яе чэрапна-мазгавая траўма і каля 30% апёкаў цела.

Маленькая жыхарка Вуглягорска (Данецкая вобласць) Таня Чарнабай, якая прыйшла ў госці да суседскіх хлопчыкаў, каб паглядзець фільм, а ў выніку апынулася на бальнічным ложку, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

За жыццё дзяўчынкі зараз змагаюцца дактары апёкавага аддзялення Краматорскай бальніцы. Там ёй ужо зрабілі аперацыю па ампутацыі нагі.

Тым не менш, жыццё дзяўчынкі ўсё яшчэ вісіць на валаску — у яе цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, а каля 30% скуры абпалена ў выніку выбуху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0