Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што памежная бяспека знаходзіцца ў ліку найважнейшых пытанняў дзяржаўнай палітыкі.

Ён пацікавіўся тым, як выконваюцца даручэнні ў гэтай сферы, якія раней даваліся ўраду, Дзяржаўнаму сакратарыяту Рады бяспекі, Дзяржпагранкамітэту і іншым праваахоўным органам. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што з пункту гледжання нарматворчасці ўсе неабходныя пытанні былі вырашаныя.

У студзені 2014 на пашыранай калегіі пагранічнага ведамства абмяркоўваліся актуальныя праблемы. «Тады гаворка ішла аб аптымізацыі органаў памежнай службы, павышэнні правапарадку ў памежнай зоне, ролі абласных камісій у вырашэнні гэтых пытанняў, а таксама аб садзейнічанні з боку дзяржаўных органаў і мясцовага насельніцтва прыгранічных раёнаў у ахове нашых межаў. Нічога новага ў гэтым няма. Так, як гэта было ў савецкія часы, калі мяжу ахоўваў ўвесь народ, асабліва пражываючы ў памежжы, — сказаў Лукашэнка.

— Але потым мы дадэмакратызаваліся да таго, што насельніцтва наогул забылася, што яно жыве ў памежнай зоне. Вельмі важны напрамак — мяжа з Паўночнаатлантычным альянсам, ЕС у нас апынулася занадта дэмакратычнай. Таму мы вырашылі вярнуцца да выпрабаванага метаду, каб і насельніцтва было падключана да аховы дзяржмяжы. Але для гэтага трэба было страсянуць мясцовыя органы ўлады і само насельніцтва ў прымежжа».

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў паведаміць яму, наколькі улічаны негатыўныя тэндэнцыі, якія праяўляюцца апошнім часам уздоўж беларускай дзяржаўнай мяжы ў суседніх краінах.

«Што змянілася ў пагранвойсках, у свядомасці саміх памежнікаў у плане недапушчэння фактаў, якія былі вядомыя, аж да беспакаранага прарыву дзяржмяжы, калі мы парушальнікаў тут лавілі па некалькі сутак?» — паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, як Дзяржпагранкамітэт вырашае задачы адстойвання дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ў новых інтэграцыйных працэсах, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з мытнымі органамі.

«Не забывайце, што, выбудоўваючы адносіны як з Усходам, так і з Захадам, мы павінны разумець, што нацыянальныя інтарэсы — гэта наша кроўная справа і святы абавязак», - падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0