Эўрасаюз надасьць Малдове гандлёвыя прэфэрэнцыі ўжо ў студзені. Пра гэта заявіў намміністра замежных справаў Малдовы Валер Асталеп на паседжаньні ўраду. Гэта здарыцца пасьля 21 студзеня. У пералік тавараў для асымэтрычнага гандлю, бяз мытаў, павінны быць унесеныя каля 12 тысячаў найменьняў. Праўда, на пачатковым этапе ЭС можы вызначыць квоты на малдаўскія цукар і віно. З усіх краінаў СНД толькі Малдова зможа пакуль карыстацца гандлёвымі прэфэренцыямі з Эўрасаюзам.
ЭС надасьць Малдове гандлёвыя прэфэрэнцыі ў студзені
У пералік тавараў для асымэтрычнага гандлю, бяз мытаў, павінны быць унесеныя каля 12 тысячаў найменьняў. Праўда, на пачатковым этапе ЭС можы вызначыць квоты на малдаўскія цукар і віно.