Фота: Kevin Warwick

Фота: Kevin Warwick

Праграма інфарматызацыі беларускай сталіцы ўжо ўступіла ў сілу, кантроль за яе выкананнем ускладзены на аддзел па гарадской гаспадарцы, транспарту і сувязі.

Адзін з асноўных напрамкаў у праграме работы – развіццё сацыяльнай сферы, піша БЕЛТА.

Рэалізацыя праграмы дазволіць знізіць затраты, аптымізаваць працу, скараціць затраты на папяровы дакументазварот і колькасць работнікаў, задзейнічаных у працы з «паперамі».

Ужо завершаны этап аўтаматызацыі працэсу стварэння і вядзення звестак аб пацыентах устаноў аховы здароўя Мінска. Гэта дазволіць у бліжэйшым часе сфармаваць аўтаматызаваную электронную амбулаторную медыцынскую карту, стварыць адзінае інфармацыйнае асяроддзе для стацыянарных і амбулаторных пацыентаў сталіцы.

Перад сістэмай адукацыі ставіцца задача мадэрнізацыі тэхнічнай інфраструктуры. Самае запатрабаванае – электронныя смарт-карты для ўліку спазненняў і пропускаў ды часу карыстання камп’ютарам і інтэрнэтам для адміністрацыі, электронная бібліятэка для настаўнікаў, электронны кашалёк для аплаты харчавання вучня для бацькоў. Увага надаецца праекту «Разумная школа», што дасць пастаянны доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў хоць дома, хоць у дарозе з мабільнай прылады.

Развіццё інфармацыйных сістэм запланаванае для ўстаноў культуры, ужыванне інфармацыйных тэхналогій – для устаноў спорту і турызму, у тым ліку дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву. Для Мінгарвыканкама запланаванае стварэнне электроннага дакументаабароту ва ўласнай сістэме і інтэграцыя з міжведамственнай сістэмай. Важным складнікам называецца абарона інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?