Рэлігійныя карыкатуры сеюць у грамадстве толькі варожасць і нянавісць. Такое меркаванне выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 студзеня, каментуючы па просьбе журналістаў тэракт у рэдакцыі французскага часопіса Charlie Hebdo.

«Я не ведаю, якая мэта ў гэтых карыкатур. Калі паказаць сваё майстэрства мастацкае, то вы самі, напэўна, можаце пераканацца, яно на такім узроўні, што і мастацтвам нельга назваць, а вось варожасць і нянавісць яно пасее А навошта, каму гэта трэба? Чаго яны дабіліся гэтым?» — сказаў ён.

Прадстаяцель БПЦ адзначыў, што мільёны людзей шануюць прарока Мухамеда і для іх ён святы. «І навошта на яго рабіць карыкатуры? Што хочуць гэтыя людзі? Я не ведаю. Гэта спроба сутыкнуць людзей», — лічыць Павел.

На думку мітрапаліта, калі закранаюцца рэлігійныя пачуцці вернікаў, то і маўчанне з'яўляецца здрадай Бога. «Таму я як праваслаўны хрысціянін абавязкова павінен адрэагаваць, калі ў маёй прысутнасці ганьбіцца імя Бога. Для Бога гэтая ганьба нічога не азначае, Бог сам потым разбярэцца з гэтым абгаворшчыкам, але сёння любая ганьба або карыкатура, напэўна, з'яўляецца нейкай правакацыяй. Значыць, ёсць нейкая спроба разгайдаць нармальны лад жыцця людзей, пасварыць, выклікаць пачуццё нянавісці, зайздрасці, гневу», — мяркуе патрыяршы экзарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?