Камітэт Дзярждумы па культуры аднагалосна прагаласаваў супраць ініцыятывы аб вяртанні нецэнзурнай лексікі ў кіно, паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка камітэта рэжысёра Станіслава Гаварухіна.

Раней група расійскіх рэжысёраў папрасіла расійскія ўлады ўнесці змены ў дзеючы ўжо паўгода закон аб забароне мата ў кіно і іншых мастацкіх творах. Мат у некаторых абставінах з'яўляецца важным элементам мовы, даводзілі кінематаграфісты, якія падпісалі адкрыты ліст на імя расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

«Урад можа спусціць у Думу праект паправак у закон. Але рэакцыя Думы зразумелая — закон супраць мацюкоў быў падтрыманы аднагалосна, і камітэт па культуры адназначна будзе супраць», — заявіў Станіслаў Гаварухін.

З просьбай унесці змены ў закон звярнуліся рэжысёры Фёдар Бандарчук, Мікіта Міхалкоў, Сяргей Мірашнічэнка, Алег Табакоў, Уладзімір Хаціненка і Карэн Шахназараў.

Згодна з законам «Аб дзяржаўнай падтрымцы кінематаграфіі РФ», фільму не выдаецца пракатнае пасведчанне, калі ў ім прысутнічае нецэнзурная лаянка. Паказ у кінатэатрах фільма, у якім утрымліваецца мат і які не атрымаў пракатнага пасведчання, караецца адміністрацыйным штрафам. Выключэнне зроблена толькі для фестывальных паказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?