Расійскія ўлады не плануюць у бліжэйшы час адмяняць уведзенае ў жніўні харчовае эмбарга, нягледзячы на рост коштаў і неспрыяльныя эканамічныя ўмовы, у якіх знаходзіцца расійская эканоміка, сказаў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч.

«Планаў адмяняць дакладна няма, а далей залежыць ад таго, што будзе з санкцыямі», — сказаў Дварковіч, які знаходзіцца на эканамічным форуме ў Давосе.

«Гэтае эмбарга — інструмент, каб нашы вытворцы мелі магчымасць працаваць на больш канкурэнтных умовах, таму што яны не могуць цяпер атрымліваць у банках грошы пад такія ж стаўкі, якія былі да санкцый», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Экс-міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, які таксама знаходзіцца ў Давосе, не пагадзіўся з Дварковічам і назваў непрадуктыўным харчовае эмбарга.

«Паколькі ўжо сам курс, дэвальвацыя стварыла бар'ер, імпарт стаў даражэйшым, усе іншыя бар'еры трэба прыбіраць, трэба адмяняць эмбарга, трэба памяншаць імпартныя пошліны», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?