11 студзеня 29-гадоваму мінчаніну выстаўлена абвінавачанне ў наймысным забойстве сямігадовай Ірыны Кужэльнай. Пра гэта БелаПАН паведаміў першы намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч.

Малады чалавек абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае забойства заведама малалетняга). З санкцыі пракуратуры мінчанін арыштаваны. Да сённяшняга дня ён лічыўся затрыманым.

Абвінавачанні па нейкіх іншых складах злачынстваў яму пакуль не выстаўляліся, дадаў М.Пілінкевіч.

Нагадаем, цела другакласніцы Бяларуцкай сярэдняй школы (Лагойскі раён Мінскай вобласці) было знойдзена супрацоўнікамі крымінальнага вышуку 3 студзеня пад будаўнічым вагончыкам каля ляснога масіва на адлегласці прыкладна сем кіламетраў ад вёскі Бяларучы, дзе дзяўчынка жыла з маці, і два кіламетры ад садаводства "Лясное-90". Устаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў.

І. Кужэльная знаходзілася ў вышуку з 23 лістапада 2007 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Рэпартаж зь Бяларучаў, які няможна чытаць бязь сьлёзаў, фатаграфіі зь месца падзеяў і малюнкі Іры Кужэльнай сабралі журналісты «Вечернего Мінска»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0