Гідрафобнасць металічнай паверхні настолькі высокая, што кроплі вады літаральна адскокваюць ад яго, пакуль не трапяць на іншую паверхню.

Відэа параўнання з антыпрыгарным пакрыццём патэльні

Матэрыял створаны з дапамогай лазераў, хаця звычайна для стварэння гідрафобных паверхняў ужываюцца хімічныя пакрыцці. Такі метал дапаможа змагацца з абледзяненнем крылаў самалётаў альбо вырашаць санітарныя задачы.

Навукоўцы распавядаюць, што пачаткова быў створаны максімальна гідрафільны матэрыял, па якім вада расцякалася ледзь не насуперак гравітацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?