Паводле ацэнкі файлаў карты сайта (sitemap), у Google+ налічваецца 2,2 мільярды профіляў. Нічога дзіўнага ў такой шалёнай лічбе няма: у Google+ аўтаматычна трапляе любы зарэгістраваны на YouTube, Gmail і іншых сервісах Google, у тым ліку абсалютная большасць карыстальнікаў смартфонаў на Android.

Думаеце, вы не зарэгістраваныя ў Google+? Паспрабуйце зайсці на plus.google.com са сваім паролем ад пошты GMail. Паводле статыстыкі, дзве траціны з вас там ёсць.

Такая палітыка рэгістрацыі не прынесла асаблівай папулярнасці сацсетцы. Толькі 200 млн чалавек хоць раз пакінулі нейкі запіс у Google+. Каля 37% з тых запісаў — каментары на Youtube, што экспартуюцца ў сацсетку без удзелу карыстальніка. Каля 8% з запісаў — змена аватаркі. 31% карыстальнікаў не размяшчалі ніякіх запісаў з 2013 года.

За першыя 18 дзён 2015 года толькі 0,2-0,3% (4,4 млн з 2 млрд) карыстальнікаў самастойна размясцілі нейкі тэкставы запіс.

Google+ была запушчаная ў сярэдзіне 2011 года. Гэта не першая сацсетка Google, да яе кампанія валодала ўжо закрытымі Dodgeball (2000-2009), Orkut (2004-2014), Jaiku (2006-2012), Google Buzz (2010-2011).

Галоўныя канкурэнты Google+ пачуваюць сябе лепей. Па звестках expandedramblings.com, Facebook карыстаюцца 1,35 млрд чалавек штомесяц (агульная колькасць акаўнтаў невядомая), Twitter — 284 млн на месяц (з прыблізна 1 млрд зарэгістраваных), «УКантакце» — 60 млн на месяц (з 260 млн зарэгістраваных). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?