Год таму, 22 студзеня, у Кіеве загінуў ураджэнец Беларусі Міхал Жызнеўскі — куля трапіла яму ў сэрца падчас супрацьстаяння мітынгоўцаў з сілавікамі на вуліцы Грушэўскага. Каб ушанаваць памяць змагара за свабоду Украіны, на могілкі пад Гомелем сёння прыехалі прадстаўнікі ўкраінскага пасольства і валанцёры, беларусаў таксама было шмат.
Міхал стаў адной з першых ахвяраў украінскай рэвалюцыі, таму ягонае прозвішча патрапіла ў так званы Спіс Герояў Нябеснай Сотні. Ягоныя бацькі атрымалі за сына аднайменны ордэн з рук Пятра Парашэнкі.
Пры гэтым, як сцвярджае маці Жызнеўскага, у Беларусі прарасійская «пятая калона» малюе яе сына нацыстам і бандэраўцам.
Завяршылася ўшанаванне памяці Міхаіла Жызнеўскага памінальнай вячэрай у кавярні ў Гомелі.





