Каб часова паскорыць інтэрнэт да 50/25 Мбіт/с (прыём/перадача), дастаткова замовіць адпаведную паслугу ў асабістым кабінеце на сайце правайдара.

Тры гадзіны падвышанай хуткасці будуць каштаваць 6 тысяч рублёў, 12 гадзін — 15 тысяч.

У прапанаваныя часовыя інтэрвалы дададзена па 15 хвілін, бо менавіта столькі часу можа прайсці з моманту замовы да рэальнага павелічэння хуткасці.

Паслуга даступная далёка не ўсім абанентам. Па тэхналогіі GPON на красавік 2014 года былі падключаныя больш за 150 тысяч абанентаў правайдара (на пачатак 2014 года byfly меў 1,8 млн абанентаў). Праверыць магчымасць падключэння хуткаснага інтэрнэту па тэхналогіі GPON можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?