Хрысьціна Самойлава

Салігорскі раённы суд разгледзеў скаргу моладзевай актывісткі Хрысьціны Самойлавай адносна штрафаў, якія былі вынесеныя дзяўчыне 28 лістапада. Тады камісія па справах непаўналетніх пад старшынствам Жанны Карпец прысудзіла Самойлавай 2 мільёны 480 тысяч рублёў штрафу за чатыры адміністрацыйныя пратаколы.

Сёньня судзьдзя Лапіна, якая ў верасьні вяла крымінальную справу супраць Івана Шылы, нечакана ўзяла бок Хрысьціны Самойлавай. Лапіна адмяніла ўсе чатыры рашэньні адміністрацыйнай камісіі і адправіла іх на пераразгляд.

Заўтра а 15:00 будзе разглядацца аналягічная скарга Івана Шылы. Скаргу Ільлі Шылы ня могуць разгледзець без удзелу бацькі, якога сёньня пакаралі пятнаццацьцю суткамі арышту за ўдзел ва ўчорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?