Актывісты Еўрамайдану Сяргей Нігаян, Міхал Жызнеўскі і Раман Сэнік былі забітыя паляўнічымі патронамі. Пра гэта паведаміў генпракурор Украіны Віталь Ярэма ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эра».
Яны былі першымі ахвярамі, што загінулі ад куляў на Майдане ў студзені 2014 года.
«Яны былі забітыя або ім былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні з гладкаствольнай зброі, якоя выстрэльвае гумовыя кулі. Але нам удалося ўстанавіць, што некалькі работнікаў міліцыі устаўлялі туды паляўнічыя патроны, ад якіх і загінулі гэтыя нашы героі», — паведаміў генпракурор.
Па словах Ярэмы, за апошні год праваахоўным органам удалося прасунуцца ў расследаванні злачынстваў на Майдане. Яны шукаюць, хто са спецназаўцаў непасрэдна падмяняў кулі, што і прывяло да першай крыві і эскалацыі напружання.
«Мы правялі экспертызы, якія ніколі не праводзілі. Напрыклад, партрэтазнаўчую экспертызу. Яны ж усе былі ў балаклавах», — адзначыў генпракурор.
Пазней, у лютым з агнястрэльнай зброі былі забітыя каля ста пратэстуючых, якіх пасля назвалі «Нябеснай сотняй». Тады ўжо агонь вёўся з аўтаматычнай зброі.
23 студзеня пачаўся судовы разгляд у межах крымінальнай вытворчасці па факце гібелі 39 актывістаў Евромайдана на вуліцы Інстытуцкай 20 лютага мінулага года.
Абвінавачванне ў межах гэтай вытворчасці прад'яўлена байцам падраздзялення «Беркут» Аброськіну і Зінчанку.