Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў высокай якасці аказання медыцынскіх паслуг і ў паўсядзённым жыцці, калі не патрабуюцца складаныя ўмяшанні і аперацыі.

Пра гэта ён заявіў 23 студзеня ў Мінску на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміла прэс-служба прэзідэнта. 

Падчас гутаркі з вучонымі гаворка зайшла пра пытанні медыцыны і аховы здароўя. Лукашэнка сказаў, што дзяржава ўклала велізарныя сродкі, каб мадэрнізаваць установы аховы здароўя па ўсёй краіне, стварыць сучасныя бальніцы не толькі ў абласцях, але і раённых цэнтрах, а таксама самыя сучасныя навукова-практычныя цэнтры. Напрыклад, цяпер у краіне ствараецца анкацэнтр, падобнага якому няма на постсавецкай прасторы. Лукашэнка сказаў, што ў ахове здароўя зроблена вельмі шмат, выбудавана неабходная сістэма, якая дазваляе аказваць медыцынскую дапамогу на самым высокім узроўні. 

«Гэта не толькі эканоміка, гэта вялікая палітыка, якая ўплывае ў цэлым на імідж дзяржавы і эканомікі. Любы чалавек зможа прынесці славу дзяржаве, у тым ліку і медыкі», — заўважыў прэзідэнт. 

«Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць клапатлівага стаўлення да вучоных, да іх дасягненняў. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што неабходна ўкараняць у вытворчасць дасягненні вучоных», — паведаміла прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?