biathlonworld.com

biathlonworld.com

Вядучая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава дасягнула чарговага выдатнага выніку ў гэтым сезоне, стаўшы пераможцай жаночай спрынтарскай гонкі на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі, якая сёння адбылася на 6-м этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве.

Домрачава прабегла дыстанцыю за 19 хвілін 57,8 секунды пры ідэальна дакладнай стральбе. Другой фінішавала яе галоўная суперніца ў барацьбе за першую пазіцыю ў агульным заліку Кубка свету фінская біятланістка Кайса Мякярайнен (+26,9 сек.; 1 промах). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару здолела ўзысці нямецкая спартсменка Лаўра Дальмаер (+50,4; 0).

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Домрачава дамаглася 24-й перамогі ў асабістых гонках топ-спаборніцтваў за час кар'еры.

Акрамя таго, у агульным заліку жаночых спрынтарскіх гонак Кубка свету гэтага сезона яна выйшла ў лідары (249 ачкоў), адсунуўшы ўніз італьянку Дароту Вірэр. Тая скацілася адразу на 3-е месца (234), прапусціўшы наперад яшчэ і Мякярайнен (245).

Беларуска Надзея Скардзіна сёння стала 7-й (+1.09,5; 0).

У суботу ў Антхольцы пройдзе гонка пераследу (пагоня). Пачатак у 17:30.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава застаецца на 2-й пазіцыі (560 ачкоў). У Кайсы Мякярайнен стала 612 балаў. Трэцяй у гэтым спісе ідзе украінка Валянціна Семярэнка (479). Надзея Скардзіна - 13-я (286)….

+ бонуснае фота нашай Надзеі Скардзіны ў вышыванцы:), biathlonworld.com

+ бонуснае фота нашай Надзеі Скардзіны ў вышыванцы:), biathlonworld.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?