Беларусь выйгравала пасля першага тайма з лікам 12:7

Беларусь выйгравала пасля першага тайма з лікам 12:7

У заключным матчы групавога раўнду чэмпіянату свету па гандболе, што праходзіць у Катары, беларуская зборная прайграла гаспадарам спаборніцтваў з лікам 22:26 (першы тайм беларусы выйгралі з лікам 12:7).

Зрэшты, яшчэ да пачатку гульні падапечныя Юрыя Шаўцова згубілі нават тэарэтычныя шанцы на 1/8 фіналу. Бразільцы перамаглі Чылі і выйшлі ў плэй-оф (бо перамога нашчадкаў Ігната Дамейкі давала б шансы беларусам).

Беларусы фінішуюць пятымі ў групе (адна перамога — над Чылі — і чатыры паразы) і ў плэй-оф не выходзяць (і, відаць, кваліфікацыйную групу Алімпіяды-2016 — блакітная мара беларускага гандболу).

Выніковае становішча: Іспанія — 10, Катар — 8, Славенія — 6, Бразілія — 4, Беларусь — 2, Чылі — 0.

Тым не менш беларуская зборная працягвае гуляць на чэмпіянаце свету: гэта будзе так званы Прэзідэнцкі кубак — турнір для камандаў, што занялі месцы з 17-га па 24-е.

У панядзелак а 17-й беларусы згуляюць з камандай, што заняла 5-е месца ў групе «B».

Цікава, што гэта будзе зборная Босніі — супернік беларусаў па адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы — 2016.

29 кастрычніка 2014 г. каманды на «Чыжоўка-Арэне» згулялі ўнічыю (25:25), матч у Босніі пройдзе 10 ці 11 чэрвеня. У групе да Еўра-2016 гуляюць таксама зборныя Літвы і Даніі.

Тут пасля двух тураў: Данія — 4, Беларусь — 3, Боснія — 1, Літва — 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?