Неабходна забараніць продаж энергетычных напояў дзецям, заявіў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў на пасяджэнні круглага стала ў Мінску 23 студзеня. 

bigmir.net

bigmir.net

«Я не бачу ніякага супрацьстаяння паміж Міністэрствам аховы здароўя і вытворцамі энергетычных напояў, –– сказаў ён. –– На ўпакоўцы напісана, што дзецям спажыванне такіх напояў не паказана. У нашым грамадстве дзеці не маюць патрэбы ў прыёме рэчываў-стымулятараў». 

Канаразаў адзначыў важнасць растлумачальнай працы ў частцы культуры харчавання і спажывання тых ці іншых напояў. Важна, каб людзі разумелі, што залішняе спажыванне не садзейнічае захаванню здароўя. «Свайму дзіцяці я тлумачу, што не варта піць ні каву, ні гарбату», –– сказаў ён.

Загадчыца лабараторыі вывучэння статусу харчавання Кацярына Федарэнка адзначыла, што ёсць навуковае адназначнае рашэнне: кафеін і алкаголь нельга сумяшчаць у адным напоі. Яна адзначыла таксама, што ў многіх людзей ёсць індывідуальная адчувальнасць да кафеіну, некаторыя «неадэкватна рэагуюць нават на невялікія дозы кафеіну, выдаючы негатыўныя эфекты з пункта гледжання кардыяваскулярнай сістэмы і г. д.». 

Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык растлумачыла, што ў Беларусі разглядаецца магчымасць забараніць продаж энергетычных напояў з утрыманнем алкаголю дзецям да 18 гадоў, а таксама абмежаваць рэкламу энергетычных напояў. «Ёсць падставы сумнявацца ў бясшкоднасці кафеіну ва ўздзеянні на дзяцей, цяжарных жанчын», –– сказала Наройчык. Яна адзначыла, што «пры прыняцці ўзважанага канчатковага рашэння эканамічны складнік будзе ўлічвацца». 

Пра ініцыятыву забараніць продаж энергетычных напояў падлеткам размова ішла на пасяджэнні міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажыванні тытуню ў лістападзе 2014 года. Беларускія чыноўнікі асноўную рызыку для здароўя ад спажывання энергетыкаў звязваюць з высокім утрыманнем ў іх кафеіну. Разам з тым прадстаўнікі бізнес-супольнасці выказваюць заклапочанасць магчымым абмежаваннем у Беларусі продажу энергетычных напояў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?