Украінскія вайскоўцы пакінулі стары і новы тэрміналы Данецкага аэрапорта, якія былі цалкам разбураныя, аднак асноўная частка тэрыторыі аэрапорта дагэтуль застаецца пад іх кантролем, паведаміў «Громадському ТБ» камандзір 5-га батальёна «Правага сектара» з пазыўным «Чорны».

Камандзір 5-га батальёна Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса ПС «Чорны» са сваімі падначаленымі.

Камандзір 5-га батальёна Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса ПС «Чорны» са сваімі падначаленымі.

«Было б злачынствам з боку камандавання адпраўляць байцоў трымаць гэтыя аскепкі. Цяпер утрымліваюцца тыя памяшканні, якія можна абараняць, да якіх можна даехаць і давезці боепрыпасы. Утрымліваюцца ўсе вышыні — метэавышка, дыспетчарская вышка, пажарная», — сказаў камбат.

У новым тэрмінале, па ягоных словах, цалкам абваліўся другі паверх, і байцоў, якія там абараняліся, заваліла. Частка загінулых засталіся пад заваламі, аднак пакуль немагчыма эвакуяваць целы, бо на тэрыторыі аэрапорта ўвесь час працягваецца артылерыйская дуэль.

Цалкам у руках украінскіх узброеных сіл застаецца і важная пазіцыя ў вёсцы Пяскі, у якой раней беларускія добраахвотнікі ў складзе ўкраінскіх частак паставілі бел-чырвона-белы сцяг, сказаў «Чорны».

«Нашы Пяскі, пра якія Захарчанка (так званы «прэзідэнт ДНР») заяўляе, што амаль захапіў іх — яны паспрабавалі іх ўзяць, атрымалі люлёў і адышлі. Я не разумею той панікі, якая зараз паднялася ў інтэрнэце… Усе заявы сепаратыстаў пра тое, што яны там нешта трымаюць, гэта ні аб чым», — скончыў камбат. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?