Фальшывы бізнэсовец выкарыстоўваў фотаздымкі з Раманам Абрамовічам, Жазэ Маўрыньё і Крышціяну Раналду, каб пераканаць акцыянераў «Солсберы Сіці».
Напачатку яму гэта ўдалося, і клуб змяніў уладальніка за 1 фунт стэрлінгаў. Пра гэту гісторыю піша Daily Mail.
Кутаіл Тузар з Раманам Абрамовічам
«Сувязі» Кутаіла Тузара з футбольнымі знакамітасцямі, верагодна, давалі надзею на ўратаванне клуба — у чэрвені «Солсберы» знаходзіўся на мяжы банкруцтва.
Новы ўладальнік клуба нават паспеў ажыццявіць адзін трансфер — прынц Халід Бін Бадэр Альсауд меўся стаць першым прадстаўніком каралеўскай сям'і Саудаўскай Аравіі ў прафесійным футболе.
На сустрэчы з клубным кіраўніцтвам
Пазней у кіраўніцтва клуба ўзніклі сумневы. Цяпер паліцыя праводзіць расследаванне.