Сітуацыя ў зоне канфлікту ва Усходняй Украіне застаецца напружанай.

Прарасійскія баевікі захапілі пасёлак Чырвоны Партызан у Данецкай вобласці. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук. Паводле яго слоў, сітуацыя ў зоне канфлікту працягвае заставацца напружанай. Пасля няўдалых штурмаў і страт на ўчастку Краснагораўка - Аўдзееўка сепаратысты пачалі наступаць з поўначы гэтага ўчастка. У выніку яны прасунуліся наперад і ўзялі пасёлак Чырвоны Партызан ў Ясінавацкім раёне.

Адначасова прарасійскія баевікі сцягваюць сілы ў раёне Ясінаватай. Сюды прыбыла тактычная група расійскіх войскаў. У складзе тактычнай групы - да 25 баявых машын, перадае УНІАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0