Мы з непакоем назіраем за зацягнуўшымся працэсам выбараў рэктара, за тым, як гэты ардынарны працэс выклікае супрацьстаянне, перашкаджае нармальнай і стабільнай працы Універсітэта.

Працяг гэтай сітуацыі, павялічванне ступені палітызацыі нашага праекту можа ненасці непаправімую шкоду, якая пагражае існаванню нашага Універсітэта.

Нам патрэбен ЕГУ як універсітэт, далекі ад непасрэднага ўдзелу ў палітыцы.

Існаванне ЕГУ менавіта ў якасці акадэмічнага праекта дазваляе ему выконваць місію ў сферы адукацыі пакаленняў маладых беларусаў у агульнай еўрапейскай адукацыйнай прасторы, якая заснаваная на традыцыях сусветнага гуманізма.

Мы добра ўсведамляем слабыя і хісткія бакі ЕГУ.

Мы знаходзімся ўнутры працэса і бачым, што ЕГУ – вельмі разнастайны і складаны. Як складаная арганізацыя ён патрабуе такого лідэра, які змог бы выкарыстаць гэтую разнастайнасць, мог бы арганізаваць дыялог і супрацоўніцтва. Мы зацікаўленыя ў такім лідэры, які змог бы працягнуць традыцыю ЕГУ быць адкрытым, сапраўды еўрапейскім універсітэтам, які развівае лепшыя традыцыі сусветнай ліберальнай адукацыі. Менавіта адкрытасць і ўніверсальнасць з’яўляюцца ключом да усведамлення місіі ЕГУ ў Беларусі.

Нам патрэбна адкрытая дыскусія аб тым, як беларускі кампанент арганічна спалучаецца з еўрапейскасцю.

Мы думаем, што існуе шмат канцэпцый «беларускасці», як і шмат канцэпцый «еўрапейскасці»; менавіта іх жывое ўзаемадзеянне і сутыкненне дазвалее глыбей усвядоміць наша месца ў сучасным свеце, таксама як і сувязь паміж нацыянальнымі і гуманістычнымі каштоўнасцямі. Для такой дыскусіі ў ЕГУ павінна быць захаваная яго акадэмічная прастора, адкрытая да мнагастайнасці, якая заахвочвае да цярпліваці, павагі і працэдураў. Усялякае дамінаванне, штучная уніфікацыя, імкненне да адзінага правільнага бачання – пагражаюць самым асновам універсітэцкага ладу і культуры.

Мы спадзяемся на разумнае рашэнне Кіруючай Рады ў справе вызначэння будучага рэктара,

якое дазволіць Універсітэту працягнуць пазітыўную дынаміку развіцця, звязаную са стабілізацыяй, дасягнутай апошнім часам, са станоўчай акрэдытацыяй у 2014 годзе, трансфармацыяй структуры, развіццем навукі і акадэмічных праграм. Пры гэтым, як нам падаецца, прафесіяналізм і захаванне дасягнутага з’яўляюцца ключавымі прынцыпамі пры прыняцці лёсавызначальных для Універсітэта рашэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0