Вядома пра 16 чалавек, якія загінулі ў выніку абстрэлу жылога раёна Марыупаля — пра гэта паведамілі ў абласной міліцыі.

«У асноўным грамадзяне ў момант траплення снарадаў знаходзіліся на вуліцы. З пацярпелымі працуе служба хуткай дапамогі», —гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўрадзе паведамілі, што 76 чалавек атрымалі раненні.

Раней кіраўнік міліцыі Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськин паведамляў, што сярод іх ёсць 12-гадовая дзяўчынка.

Таксама ў Кабінеце міністраў адзначылі, у Марыупалі загінуў адзін баец Нацыянальнай гвардыі Украіны, двое параненыя.

Прэм'ер Арсень Яцанюк склікаў пасяджэнне аператыўнага штаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?