на фота — Сяргей Міхалок на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 7 снежня 2013 г., фота Радыё Свабода.

на фота — Сяргей Міхалок на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 7 снежня 2013 г., фота Радыё Свабода.

Лідар гурту «Brutto» (былы «Ляпіс Трубяцкі») Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян звярнуліся да віцэ-прэм'ера — міністра культуры Вячаслава Кірыленкі з просьбай дапамагчы ў атрыманні права на пастаяннае пражыванне ва Украіне. Пра гэта паведамілі агенцтву УНІАН ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Сяргей Міхалок патлумачыў, што падтрымка групай «Ляпіс Трубяцкой» рэвалюцыйных падзей ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца ўладамі Беларусі і Расіі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу.

Таму Міхалок і яго прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на пастаяннае пражыванне ва Украіне. Сяргей Міхалок распавёў, што ў 2015 годзе яго група плануе два ўсеўкраінскія канцэртныя туры, запіс новага альбома і кліпаў ва Украіне, дадае УНІАН.

Вячаслаў Кірыленка звярнуўся з лістом да міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава з просьбай як мага хутчэй даць дазвол на пастаяннае пражыванне ва Украіне Міхалку і Азізбекяну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0