biatlonworld.com

biatlonworld.com

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, беларуска Дар'я Домрачава, пасля трыумфу ў пятніцу ў спрынце на 6-м этапе Кубка свету па біятлоне, выйграла сёння, 24 студзеня, у італьянскім Антхольцы гонку пераследу.

Домрачава прабегла дыстанцыю за 30 хвілін 58,5 секунды, зрабіўшы толькі адзін промах на чатырох рубяжах (першая стральба). Дарэчы, гэта трэцяя запар перамога Дар'і на этапах Кубка свету.

Другое месца сёння заняла расіянка Дар'я Віралайнен (+1,21,0). Трэцяя — фінка Кайса Мякярайнен (+1,29,0).

У агульным заліку Кубка свету адставанне Домрачавай ад Мякярайнен скарацілася да 40 балаў: 620 да 660 балаў.

У нядзелю ў Антхольцы пройдуць мужчынская і жаночая эстафеты.

Сёмы этап Кубка свету пройдзе з 6 па 8 лютага ў Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?