Абвастрэнне канфлікту ў Данбасе непазбежна прывядзе да далейшага сур'ёзнага пагаршэння адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй.

Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы Федэрыкі Магерыні.

«Я заклікаю Расію выкарыстоўваць свой значны ўплыў на сепаратысцкіх лідараў і спыніць іх вайсковую, палітычную ці фінансавую падтрымку. Гэта дазволіць прадухіліць катастрафічныя наступствы для ўсіх. Тыя, хто нясе адказнасць за эскалацыю, павінны спыніць варожыя дзеянні і выконваць свае абавязацельствы», - гаворыцца ў заяве.

Магерыні заявіла, што сёння Марыупаль быў абстраляны з тэрыторыі, кантраляванай баевікамі, у выніку чаго загінулі і былі параненыя дзясяткі мірных жыхароў.

«Гэта адбылося пасля серыі нападаў у Данбасе ў апошнія некалькі дзён, якія суправаджаліся заявамі пра далейшы наступ сіл сепаратыстаў, падтрыманых Расеяй, якія наўпрост адмаўляюцца выконваць рэжым спынення агню», - дадала яна.

Як паведамлялася, прадстаўнік Украіны пры ЕС, пасол Канстанцін Елісееў заклікаў Брусэль склікаць надзвычайныя пасяджэнні Рады ЕС і Камітэта па замежных справах Еўрапарламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?