Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка 24 студзеня заявіў, што аддаў «загад душыць пазіцыі ўкраінскіх войскаў на ўсход Марыупаля». Сам горад, паводле яго слоў, штурмаваць не плануецца.

Раней у суботу кіраўнік «ДНР» пацвердзіў пачатак наступу падраздзяленняў сепаратыстаў на Марыупаль. «Гэта будзе самым лепшым помнікам усім нашым загінулым», — сказаў ён у Данецку.

Крыніца ў Мінабароны «ДНР» пазней заявіла «Інтэрфаксу», што сепаратысты ўжо зайшлі на ўскраіну горада і зафіксаваліся на пазіцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?