Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск вечарам у суботу, 24 студзеня, абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам абстрэл жылых кварталаў Марыупаля.

Пра гэта Туск напісаў у сваім Twitter.

Паводле Туска, Еўрапейскі саюз павінен весці сваю палітыку, пазбавіўшыся ад ілюзій.

«Яшчэ раз: спробы замірэння з агрэсарам прыводзяць да новых актаў гвалту. Час нарошчваць нашу палітыку, заснаваную на халодных фактах, а не ілюзіі», — дадаў Туск.

У выніку абстрэлу 30 чалавек загінулі і 102 былі параненыя. У Мінабароны Украіны заявілі, што сілы АТА знішчылі 4 з 6-ці «Градаў», з якіх вёўся абстрэл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?