Міністэрства замежных спраў Латвіі катэгарычна асуджае новую эскалацыю канфлікту на ўсходзе Украіны і заклікае Еўрапейскі Саюз да склікання пазачарговага пасяджэння Рады міністраў па замежных справах.

«Становіцца ўсё больш відавочным, што напад прамаскоўскіх тэрарыстычных груповак на Марыупаль і іншыя месцы на ўсходзе Украіны, бесчалавечныя і цынічныя дзеянні супраць цывільнага насельніцтва, цалкам пацвярджаюць той факт, што Расія не зацікаўленая ў мірным урэгуляванні канфлікту», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што прапанаваныя Расіяй «мірныя ініцыятывы» і ўдзел у шматбаковых перамовах, верагодна, служылі толькі маскай і імітацыяй дзейнасці.

У ведамстве падкрэсліваюць, што арганізатары агрэсіі павінны ўсведамляць, што міжнародная супольнасць рашуча і жорстка адрэагуе на далейшае абвастрэнне канфлікту.

Чакаецца, што гэтыя падзеі будуць абмяркоўвацца Саветам бяспекі ААН. У сувязі з гэтым Латвія заклікае тэрмінова склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады міністраў ЕС па замежных справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?