Фото mchs.gov.by.
У службу МНС Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ад жыхаркі горада Высокае 23.01.2015 года ў 18:28 паступіла паведамленне аб тым, што яе сыну 2011 нараджэння неабходная дапамога. Галава хлопчыка захрасла паміж радыятарам ацяплення і падлогай.
Выратавальнікі з дапамогай ломіка і малатка дэмантавалі бетонны выступ у нішы для радыятара, пасля чаго вызвалілі галаву дзіцяці.
Хлопчык не пацярпеў, паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.